Гарадскі пасёлак Сапоцкін Гродзенскага раёна, які размешчаецца недалёка ад Аўгустоўскага канала, даўно славіцца сваімі велікоднымі традыцыямі, перш за ўсё унікальнай, уласцівай толькі для гэтых мясцін тэхнікай роспісу яек, якая з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь 43БК000099
Госці свята змогуць наведаць музей Пісанкі, у якім сабрана больш за 1500 яек, дэкараваных у самых розных тэхніках. У гэты Дзень усіх чакае адкрыццё самага вялікага экспаната музея. На працягу ўсяго дня святочны настрой гасцям створаць творчыя калектывы Гродзенскага раёна, а сакрэтамі мастацтва роспісу велікодных яек ахвотна падзеляцца мясцовыя майстры.
Упершыню госці мерапрыемства змогуць узяць удзел у майстар-класе па роспісе маляванак ад майстра Ганны Клімовіч з горада Мінска, у адкрыцці арт-аб'екта "#МАКСІ#ПІСАНКА". На свяце адбудзецца адкрыццё турыстычнага сезона ў Гродзенскім раёне «#ДАМАЛЮЧША!» з прэзентацыяй культурна-турыстычнай акцыі і выдачай Пашпартоў турыста і флаераў "Топ 10 Сапоцкінскага краю".
На працягу ўсяго дня будуць працаваць тэматычныя фотазоны, панарама дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Суквецце рамёстваў", арт-прастора "Яркі Сапоцкін" і мноства іншых цікавых лакацый. Для маленькіх гасцей арганізаваны займальныя квэст-гульні, курыныя забегі, конкурсы і гульнявыя праграмы.
Весялосці хопіць усім! Чакаем вас на свяце!