зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Свята пісанкі ў г.п. Сапоцкін адбудзецца 18 красавіка

БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ. 18 красавіка запрашаем усіх у гарадскі пасёлак Сапоцкін на Свята пісанкі.

На працягу дня кожны зможа паспрабаваць сябе ў майстэрстве па роспісе сапоцкінскай пісанкі на майстар-класах ад носьбітаў традыцыйнай культуры г.п.Сапоцкін і майстроў Гродненскай вобласці. Для гасцей арганізуюць конкурс велікоднага печыва з дэгустацыяй зёлкавай гарбаты і турнір па біцці яек, таксама будуць частаваць дранікамі на калодзе. Дзяцей чакаюць велікодныя гульні, квэсты, конны дворык і батлеечны спектакль. Канцэртную праграму працягнуць творчыя калектывы Гродзенскага раёна і народны ансамбль беларускай музыкі і песні «Гасцінец». Завяршыцца свята танцавальнай праграмай «Танчым па-сапоцкінску».

t.me/otdelkuitgr