зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Свята «Шчодрык» у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту

11 студзеня 2026 года

з 13.00 да 14.00

Шчодрык або Шчодрая куцця –  вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік.

Шмат увагі на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.

Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні.

Завітвайце на свята ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

  • Выступ гурта «Мілавіца»;
  • Паказ ценявога тэатра «Вяртэп»;
  • Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;
  • Рэканструкцыя абраду «Шчадраванне»;
  • Народныя танцы і гульні;
  • Варожбы з жывёламі;
  • Майстар-клас па выцінанцы.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 15,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.

https://etna.by/events/svyata-shchodryk-1.html