
На дзевятым перадвелікодным тыдні, у суботу, калі, згодна з праваслаўным календаром, адбываюцца памінкі па ўсіх памёршых продках, на Беларусі адзначалі Стрэчаньскія Дзяды (Масленыя, зімовыя). Як і ва ўсе іншыя сезонныя Дзяды (на Радаўніцу, напярэдадні Сёмухі, увосень перад Змітравым днём) на Масленыя за памінальнай вячэрай збіралася ўся сям'я.
На стол у шклянку з зернем ставілася запаленая свечка, для душ адкладвалася патроху ад усіх страў.
Пасля малітвы пачыналася "дзядоўская вячэра", на працягу якой стараліся весці сумныя размовы, успамінаць блізкіх і далёкіх родзічаў, што пакінулі гэты свет. Пасля заканчэння вячэры посуд са стала не прыбіраўся.
Запрашаем усіх далучыцца да народных традыцый у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
- Расповед ў царкве з в. Логнавічы;
- Майстар-класы;
- Рэканструкцыя абраду «Стрэчаньскія Дзяды»;
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 50 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 50 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6.50 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
https://etna.by