
БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзіць мерапрыемства накіраванае на азнаямленне і папулярызацыю традыцыйнага народнага мастацтва.
26 кастрычніка ў 15 гадзін адбудзецца “Свята ткацтва. Вышыўка”, прысвечанае беларускаму народнаму тэкстылю.
На мерапрыемстве будзе працаваць выстаўка, экспазіцыя якой складае этнаграфічныя тканыя вырабы з вёсак Лідскага раёна, упрыгожаныя вышыўкай, і калекцыі сучасных майстроў народнай творчасці.
На свята запрошаны майстры народных мастацкіх рамёстваў Слонімскага раённага цэнтра культуры.
Для жадаючых будуць арганізаваны майстар-класы па ткацтве паясоў і палатна, ручнікоў.
г.Ліда, вул. Савецкая, 12
уваход вольны