зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята «Тры Каралі»

4 студзеня 2025 года з 13.00 да 14.00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на рэканструкцыю абрада “Тры Каралі”

Абрад “Тры Каралі” з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 

Тры Каралі – каталіцкае свята, якое адзначаецца 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў  – Каспара, Мельхіора і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары – золата, ладан і міру.

У беларускіх вёсках у гэты дзень адбываліся абрады абыходу двароў і віншавання гаспадароў. З некалькіх маладых хлопцаў утвараўся гурт. Галоўныя персанажы ў гурце – тры каралі, анёл, чорт.

Далучайцеся да святкаванняў разам з намі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту!

Вас чакае:

  • Рэканструкцыя абраду “Тры Каралі”;
  • Калядныя песні ад фальклорнага гурта;
  • Паказ лялечнага тэатра “Батлейка”;
  • Беларускія танцы і гульні.

За дадатковую плату можна:

- набыць сувеніры ад народных майстроў;

- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 16,0 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 8,0 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 8,0 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

 Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), 150, Чыкі; маршрутнае таксі №1111, 1026.

https://etna.by