Свята "Вадохрышча"
17 студзеня 2026 года
З 13:00 да 14:00
Падчас Каляд вылучаліся тры найбуйнейшыя кропкі гэтага вялікага і па значнасці, і па працягласці свята – тры куцці. Апошняя куцця, названая Поснай ці Вадзяной, супадае са значным для вернікаў святам – Вадохрышчам. Святкуецца яно ў гонар Хрышчэння Ісуса Хрыста ў водах Іардана. Асабліва абаронныя і гаючыя якасці надаваліся ў гэты дзень вадзе, узятай з рэчак і крыніц. Вялікая роля адводзілася «абаронным рытуалам», якія павінны былі засцерагчы дом і гаспадарку ад злога вока ды нячыстай сілы.
Як і пад час Каляд, на Вадохрышча людзі варажылі, бо увесь Калядны перыяд лічыўся часам магічным, калі кожны меў магчымасць зазірнуць у сваю будучыню.
Запрашаем Вас далучыцца да традыцыйных абрадаў і вясёлых гулянняў у музеі пад адкрытым небам!
Вас чакае:
- Расповед пра хрысціянскія і народныя традыцыі свята;
- Варожбы;
- Майстар-клас.
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 13,00 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7,00 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.
Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170с), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №№1277,1111,1026.
https://etna.by/