зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Цэнтр культуры «Полацк» запрашае ўсіх жадаючых ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў вершаў на беларускай мове «Гучыць роднае слова».

Умовы ўдзелу ў конкурсе: 

Неабходна запісаць відэаролік, на якім прадэманстравана выразнае чытанне на памяць верша на беларускай мове;

Працягласць роліка – не больш за 5 хвілін;

Кожны ўдзельнік выступае індывідуальна, калектыўнае прачытанне вершаў не прадугледжана;

У якасці фону дэкламацыі верша можна выкарыстоўваць атрыбуты, адпаведныя тэме твора, музычнае суправаджэнне і іншыя аўдыёвізуальныя сродкі.

Даслаць відэаработу можна на пошту Цэнтра культуры «Полацк» (polotsk.ck@yandex.by) з пазнакай «Гучыць роднае слова» або ў асабістыя паведамленні афіцыйнай групы Цэнтра УКантакце. Не забудзьцеся ўказаць імя, прозвішча і ўзрост удзельніка, назву і аўтара твора, кантактны нумар.

Работы прымаюцца з 2 па 17 лютага.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 20 лютага

Тэлефон для даведак: +375 (33) 372-63-37 (Юлія).