зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

У аграгарадку Люсіна Ганцавiцкага раёна Брэсцкай вобласцi адбылося свята фальклорнага мастацтва "З Тройцаю ў лета"

15.06.2025 г. у аграгарадку Люсiна адбылося раённае свята фальклорнага мастацтва «З Тройцаю ў лета»!

Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС"

Тройца сімвалізуе прыход лета, росквіт прыроды і ўрадлівасць зямлі. У народзе кажуць: “Прыйшла Тройца – трэба ў зелень убрацца”. І сапраўды, у гэты дзень нашы продкі ўпрыгожвалі свае хаты і храмы галінамі дрэў, кветкамі, духмянымі травамі.

 Адзначыць адно з самых светлых і радасных свят беларускага народнага календара ў Люсіна прыехалі фальклорныя калектывы Ганцавіцкага і суседніх: Клецкага, Лунінецкага і Ляхавіцкага раёнаў.

Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС" Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС"

Свята пачалося святочным шэсцем яго ўдзельнікаў. Пасля адбылася конкурсная праграма “Траецкая песня”, на якой калектывы прэзентавалі элементы абрадавага дзеяння, вусную народную творчасць, траецкія песні, традыцыйныя танцы і гульні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС" Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС" Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС"

На працягу ўсяго святкавання працавалі пляцоўкi: “Народная кухня”, “Традыцыйныя гульнi”, выставы майстроў народных умельцаў (карункапляценне, ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне кошыкаў), “Этнадыскатэка” для ўсіх жадаючых. Народны майстар Рэспублiкi Беларусь Вольга Івановіч праводзіла майстар-клас па традыцыйным роспiсу.

Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС" Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС" Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС"

Свята “З Тройцаю ў лета” – цудоўная магчымасць акунуцца ў атмасферу традыцый беларускага народа.
             Святлана Марцінкевіч, намеснік дырэктара ДУК “Ганцавіцкая раённая ЦКС”

Фота Юліі Мышкавец, метадыст ДУК "Ганцавіцкая раённая ЦКС"