зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі 24 красавіка ў 14:00 адбудзецца шостае мерапрыемства з цыклу «#1 рэгіён. Пад знакам якасці»

Сустрэча прымеркавана да Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін

Наведвальнікі пазнаёмяцца з дзейнасцю філіялаў ААТ "Белрэстаўрацыя" — "Брэстрэстаўрацыя" і "Брэстрэстаўрацыяпраект", якія займаюцца распрацоўкай навукова-даследчай і праектна-каштарыснай дакументацыі, ажыццяўляюць рамонтна-рэстаўрацыйныя работы помнікаў гісторыі і архітэктуры. На мерапрыемстве будуць прадстаўлены архіўныя фатаграфіі, унікальнае абсталяванне, якое выкарыстоўваюць спецыялісты ў рэстаўрацыйнай практыцы. У фінале запланавана наведванне аднаго з аб'ектаў, над якім працавалі прадпрыемствы - "Музей 5-й Форт". Тут удзельнікі праекта даведаюцца пра спецыфіку правядзення рэстаўрацыйных работ на ўнікальным фартыфікацыйным збудаванні.

Уваход на мерапрыемства вольны, але па папярэднім запісе!

Запісацца можна па тэл.: 80297918228.

t.me/kultinfa