“Цяпер у інтэр'ерах палаца вядуцца маштабныя работы: рэстаўратары сканцэнтраваны на трох ключавых залах - зале №6, пейзажнай зале, зале імператарскіх партрэтаў, а таксама на параднай лесвіцы”, - адзначыў намеснік кіраўніка Гродзенскай вобласці Андрэй Жук.
У кожным з памяшканняў выяўлена гістарычная тэхніка XVIII стагоддзя, нанесеная тэмпернай фарбай па тынкоўцы.
Як распавёў дырэктар дызайн-студыі "Пальметта" Ігар Ганяеў: "Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, раскрыты ў зале імператарскіх партрэтаў. Ён-найвышэйшага сусветнага ўзроўню, годны і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету».
Сярод аўтараў партрэтаў - вядомыя мастакі, родапачынальнікі літоўскай, польскай і беларускай школ.
Па словах рэстаўратараў, стан жывапісу - не проста здавальняючы, а добры, што дазваляе захаваць яго для гісторыі і сусветнай культуры.
Гродна зноў пацвярджае статус культурнага цэнтра, дзе мінулае не проста захоўваецца, а раскрываецца.