зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

У Парыжы праходзіць 42 сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА

З 7 па 22 лістапада ў штаб-кватэры ЮНЕСКА у г.Парыж праходзіць 42 сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА

Пад час пасяджэння камісіі па культуры, якая працуе ў рамках 42 сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА былі абмеркаваны пытанні рэстытуцыі культурных каштоўнасцей у музейнай дзейнасці, стан творчых работнікаў у сітуацыі глабалізацыі і ўніфікацыі культурных каштоўнасцей, работы з гістарычным ландшафтам. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена справаздача Міжурадавага цэнтра па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Было прынята рашэнне аб абвяшчэнні Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

У сваім дакладзе прадстаўнік Міністэрства культуры Таццяна Жук звярнула ўвагу прысутных на тое, што Беларусь стала сааўтарам прынятага праграмнага дакумента па Міжнароднаму дню нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Гэты дакумент падтрымалі ўсе дэлегаты краін-ўдзельніц ЮНЕСКА. Тацця Жук распавяла ўдзельнікам пасяджэння, што Рэспубліка Беларусь рэалізуе асноўныя прынцыпы Канвецыі 2003 года па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны і мае спадзяванне на працяг супрацоўніцтва і чакае падтрымкі ў  адабрэнні заяўленых намінацый на ўключэнне элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў спісы ЮНЕСКА.