зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

У Заслаўі пачаліся археалагічныя раскопкі на тэрыторыі замка

2 чэрвеня на тэрыторы Гарадзішча "Вал" пачаліся археалагічныя раскопкі ўязной брамы Заслаўскага замка

Даследаванні вядуцца Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. Археолагі прыступілі да расчысткі праезду ў браму замка з мэтай яго далейшай кансервацыі і музеефікацыі. 

Дапамагаюць навукоўцам рабочыя, валанцёры і навучэнцы. 

Работы будуць працягвацца да канца чэрвеня з магчымым прадаўжэннем у залежнасці ад умоў надвор'я. Па завяршэнні раскопак плануецца распрацоўка праекта для рэстаўрацыі і музеефікацыі аб'екта.

t.me/minkultrb, t.me/iinanb