На раскопках Малога гарадзішча археалагічнага комплекса на р. Менцы ўпершыню выяўлена каменная ліцейная форма Х-ХІ стст. у вельмі добрай захаванасці.
Ліцейныя формы - вельмі рэдкія артэфакты. Іх звычайна рабілі з каменю ці гліны і выкарыстоўвалі для адліўкі падвесак, скроневых кольцаў, гузікаў і іншых вырабаў ліццём. У ІХ-ХІ стст. часцей за ўсё выкарыстоўвалі гліняныя формы, што робіць знаходку на р. Менцы больш важнай і ўнікальнай.
Дадзеная знаходка паказвае, што ўжо ў тыя часы ў Мінску быў добра развіты выраб ювелірных упрыгожванняў. Магчыма, тая падвеска, што была знойдзена ў мінулым годзе і лічылася прывознай, насамрэч была выраблена мясцовым майстрам. Падцвердзіць гэтую думку ці абвергнуць дапамогуць далейшыя даследванні.
