Урачыстае адкрыццё выстаўкі пісанкі «Знакі жыцця» у музеі Якуба Коласа адбудзецца 25 лютага а 18-й
У музеі Якуба Коласа працуе выстаўка народных майстроў пісанкі Вольгі Хачковай і Ганны Клімовіч «Знакі жыцця»
Аснова экспазіцыі – пісанкі, зробленыя у лепшых традыцыях беларускай і агульнаславянскай культуры. Тут прадстаўленыя рэплікі яек 20-30–х і 70 – х гадоў ХХ ст., якія зберагаюцца ў фондах Гродзенскага гісторыка-краязнаўчага музея, славянская класічная пісанка, датаваная рознымі стагоддзямі, унікальная калекцыя рэплік пісанак Гродзенскай губерні ХІХ-ХХ ст., таксама прадстаўлены аўтарскія распрацоўкі.
Упершыню майстры прадстаўляюць вузканакіраваную тэматыку. Да гэтай выставы рыхтавалася тэма «Карагод»: вывучаліся фальклорныя традыцыі ваджэння карагодаў на розных святах каляндарна-абрадавага цыклу.
Урачыстая адкрыццё выстаўкі адбудзецца 25 лютага а 18-й.
Шчыра запрашаем!
Крыніца: @muzeykolasa