V літаратурна-музычны фестываль на радзіме Кузьмы Чорнага “ЦІМКАВІЦКІЯ ВЫТОКІ”
20 чэрвеня 2026, 16:00-21:00 Філіял "Літаратурны музей Кузьмы Чорнага"
Неўзабаве ў чэрвеньскім паветры Цімкавічаў зноў загучаць вершы і песні, а вуліцы вёскі, дзе прайшлі дзіцячыя гады Кузьмы Чорнага, напоўняцца святочным рухам. Юбілейныя "Цімкавіцкія вытокі" збяруць на радзіме класіка гасцей з розных куткоў Беларусі, каб разам адчуць сілу роднага слова і цеплыню малой радзімы.
Сёлета музычная праграма юбілейных «Цімкавіцкіх вытокаў» абяцае быць насычанай. На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль "Жывіца", артыстка беларускай эстрады Святлана Шыманская, гурт "Двое", а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны.
Як і ў папярэднія гады, гасцей чакаюць сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых.
У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне "Каля самавара Кузьмы Чорнага", дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця класіка і адчуць асаблівую атмасферу гасціннасці, якой славяцца Цімкавічы.
Таксама на свяце будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні, кропкі грамадскага харчавання.
Запрашаем усіх аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў у Цімкавічы! Вы пабываеце ў вёсцы са старадаўняй гісторыяй, пазнаёміцеся з музеем Кузьмы Чорнага, незабыўна правядзеце час на свежым паветры за вершамі, спевамі ды танцамі.
Падрабязная праграма з’явіцца неўзабаве.
Музей арганізуе трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Квіткі – 35р. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-94-65. Квіткі можна набыць у касе ДМГБЛ па адрасе г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13 або па спасылцы - https://afisha.relax.by/festivali/11160564-v-l-taraturna-muzychny-festyvaly-c-mkav-ck-ja-vytok-/minsk/
Е Д З Е М Р А З А М !
Крыніца: bellitmuseum.by