зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

ВЯРБА ПРЫБІРАЕЦЦА – СВЯТА НАБЛІЖАЕЦЦА!

НЕЗАБЫЎНЫ “ВЕЛІКОДНЫ ПАДАРУНАК”, створаны з яркіх уражанняў, натхнення i таленту, чакае кожнага наведвальніка Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў рамках рэгіянальнага свята-кірмашу вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» 19 САКАВІКА ў 15:00 адкрыецца ў дэманстрацыйнай зале ўстановы.

Каля 100 удзельнікаў з 17 раёнаў Гродзеншчыны прадставяць свае работы, аб’яднаныя тэматыкай надыходзячага Вялікадня.

Калекцыі традыцыйных і сучасных велікодных яек, вербы з водарам калосся i сухацветаў, святочныя кошыкі і паштоўкі, дэкаратыўныя пано і выставачныя кампазіцыі – СОТНІ ВЫРАБАЎ раскажуць аб мясцовых традыцыях важнага хрысціянскага свята, духоўных каштоўнасцях нашых продкаў і бязмежным таленце майстроў-сучаснікаў.

Запрашаем наталіцца творчасцю і разам наблізіцца да галоўнага вясновага “СВЯТА СВЯТАЎ”

+375(33)6558758

Крыніца: https:https://gromc.by/