зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Выстава "Шляхамі творчасці" адкрылася 12 лістапада ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"

12 лістапада ў 17.00 адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Шляхамі трворчасці", прымеркаванай да 30-годдзя цыклавой камісіі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага

У экспазіцыі прадстаўлены творчыя работы  выкладчыкаў каледжа (Людмілы Мікалаеўны Валковіч-Борыс, Лізаветы Львоўны Чырвонцавай), а таксама вучэбныя і дыпломныя работы навучэнцаў. Творы выкананы ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: выцінанка, аплікацыя саломкай, саломапляценне, эксперыментальны тэкстыль, жывапіс. У сваіх работах аўтары натхняліся народнымі святамі і традыцыямі, славянскай міфалогіяй, жывёльным і раслінным светам нашай краіны. Мастакамі была распрацавана багатая сімволіка, якая заснавана на народным арнаменце, дзе выкарыстоўваюцца агульнаміфалагічныя вобразы раслін, звяроў і птушак.

Горад Маладзечна лічыцца адным з самых адметных у культурным і мастацкім жыцці Мінскай вобласці. У ім праходзіць вялікая колькасць фестываляў, конкурсаў, канцэртаў і выстаў не толькі рэспубліканскага, але і міжнароднага ўзроўню. А самай славутай навучальнай установай з'яўляецца музычны каледж імя М.К. Агінскага. У мэтах асэнсавання і вывучэння народнай спадчыны  з 1995 года ў каледжы працуе цыклавая камісія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. За гэты час творчы калектыў камісіі дасягнуў значных вынікаў і заслужыў, каб пра яго дзейнасць сталі гаварыць у Беларусі і за яе межамі.

Цыклавая камісія ДПМ і надалей мае сваёй мэтай адраджэнне, развіццё і ўдасканаленне народных традыцый Беларусі і на гэтай аснове выхаванне патрыятызму і гонару за свой народ, за яго мастацтва і культуру.

 Выстава "Шляхамі творчасці" будзе працаваць з 12 лістапада па 4 снежня.

Час працы галерэі: аўторак-субота з 11.00 - 19.00

Адрас: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац Рэспублікі).

тэл/факс: 8 017 259-46-12

Уваход вольны

@art.gallery_uk