зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Выстава «ТРАДЫЦЫІ І СУЧАСНАСЦЬ: НАРОДНЫ КАСЦЮМ»

2 ліпеня (серада) 2025 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» у 17.30 адбудзецца адкрыццё выставы «ТРАДЫЦЫІ І СУЧАСНАСЦЬ: НАРОДНЫ КАСЦЮМ»

Мэта праекта – паказаць эстэтычную вартасць і разнастайнасць традыцыйных комплексаў народнага адзення Міншчыны праз экспанаванне захаваных элементаў касцюма і сучасных рэканструкцый, зробленых на падставе даследаванняў.

Буйнейшы рэгіён Беларусі мае багатыя традыцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку стварэння элементаў касцюма. Вытанчанымі мастацкімі прыёмамі і выразнымі дэкаратыўнымі рашэннямі ўражваюць слуцкі, капыльска-клецкі, вілейскі, пухавіцкі, бярэзінскі строі.

Захаванне гэтай не толькі матэрыяльнай, але і духоўнай спадчыны  адна з важных задач устаноў культуры Мінскай вобласці. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў супрацоўнікі раённых цэнтраў культуры, цэнтраў рамёстваў, педагогі вялі руплівую працу па збору інфармацыі, якая тычыцца традыцыйных строяў. Няспынны пошук крыніц — звестак з этнаграфічных экспедыцый, старых фотаздымкаў і іншых сведчанняў бытавання традыцыйнага касцюма, дазволіў значна пашырыць уяўленне пра лакальныя асаблівасці касцюма. А паглыбленню ў традыцыі народнага мастацтва спрыялі практычныя заняткі па аднаўленню народных убораў.

У выставачным праекце прадстаўлены вопыт даследавання і рэканструкцыі касцюмаў раёнаў Мінскай вобласці, які можа мець канкрэтнае практычнае значэнне (у тым ліку сцэнічны касцюм і інш.). Свой унёсак у экспазіцыю зрабілі майстры з Беразіно, Валожына, Вілейкі, Дзяржынску, Клецку, Копыля, Любані, Мінску, Мядзеля, Ракава, Салігорска, Слуцку. А актуальнасць традыцыйнага беларускага касцюма прадэманстравана на прыкладзе вырабаў сучасных дызайнераў.

Выстава працуе з 2 ліпеня па 7 верасня 2025 г.

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4

Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00

Тэл. 8017 342 50 76              @gallery_centre

Кошт уваходнага білета – 3 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.

cultur.by