Карцінкі на шкле разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і ўзорыстымі тканымі посцілкамі фарміравалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр’ера і адлюстроўвалі ўяўленні аб прыгажосці цэлага пакалення жыхароў вёскі. У экспазіцыі галерэі «Цэнтр» прадстаўлена практычна ўся відавая разнастайнасць роспісу на шкле з розных рэгіёнаў Беларусі: рамкі для фотаздымкаў і абразоў, абразы, сюжэтныя кампазіцыі розных жанраў. Роспісы створаны народнымі майстарамі ў 1920-1970-я гг.
Аўтарства большасці відзікаў не высветлена. Тым большую каштоўнасць набываюць знойдзеныя імёны мастакоў: Алена Макоўчык, Алена Васілеўская, Еўдакія Клімашэвіч, Іосіф Мысліцкі, Васіль Калінін, Аляксандра Кутняя і інш. Творых гэтых аўтараў склалі важную частку экспазіцыі выставы.
На выставе глядач мае ўнікальную магчымасць убачыць сапраўдныя экспанаты з фондаў пяці музеяў: Беларускага дзяржаўнага музею народнай архітэктуры і побыту, Вілейскага краязнаўчага музея, Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, фондаў аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76 @gallery_centre
Кошт уваходнага білета – 3 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.