Выставачны праект "Брэстчына этнаграфічная"
Выставачны праект "Брэстчына этнаграфічная" працягваецца! 14 лістапада 2025 года ў 16.00 у філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея "Мастацкі музей" адкрываецца чарговая выстава праекта, прысвечаная Маларыцкаму краю.
На выставе будуць прадстаўлены прадметы з фондаў музея, якія адлюстроўваюць самабытныя асаблівасці рэгіёна. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з традыцыйнымі касцюмамі Маларыцкага строю, незвычайнымі ручнікамі, посцілкамі, фотаздымкамі і прадметамі побыту. Экспазіцыю дапоўніць грачаны хлеб, тэхналогія прыгатавання якога ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь ў якасці нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека. Выстава будзе працаваць да 21 снежня 2025 г.
Сардэчна запрашаем!
г. Брэст, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60В, тэл. 28-91-76, 28-91-77
https://brokm.by/