зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

6 верасня ў Верхнім горадзе Мінска адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

На выставачных экспазіцыях нацыянальна-культурных грамадскіх аб'яднанняў можна будзе пазнаёміцца з нацыянальнай культурай дыяспар, якія пражываюць у нашай краіне, прадэгуставаць стравы розных краін, паўдзельнічаць у майстар-класах, прымерыць нацыянальныя касцюмы, напісаць сваё імя на розных мовах. 

У мерапрыемстве возьмуць удзел народныя ўмельцы Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. У канцэртнай праграме - музыка, танцы, песні ў выкананні прадстаўнікоў азербайджанскай, арабскай, аргентынскай, армянскай, афганскай, башкірскай, грэцкай, грузінскай, дагестанскай, габрэйскай, індыйскай, казахскай, кітайскай, карэйскай, латышскай, малдаўскай, палестынскай, польскай, ромскай, рускай, татарскай, туркменскай, украінскай, чувашскай і эстонскай культур. 

 З 12.00 да 17.00, Мінск, пл. Свабоды 

Уваход вольны

@kultinfa