зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

XXXV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» пройдзе 12—14 чэрвеня ў Паставах

12—14 чэрвеня ў Паставах пройдзе XXXV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» — адзін з самых аўтарытэтных форумаў народнай музычнай культуры краіны, які праводзіцца з канца 1980-х гадоў

Яго мэта — умацаване культурных сувязяў, папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны і падтрымка развіцця народнай творчасці.

Заснавальнікі фестывалю: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі абласны і Пастаўскі раённы выканкамы.

Мерапрыемствы форуму будуць разгорнуты на галоўных культурных пляцоўках горада і раёна.

Удзельнікамі стануць творчыя калектывы і выканаўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама замежныя ансамблі, якія прадставяць сваё нацыянальнае музычнае мастацтва і народныя традыцыі.

  Праграма фестывалю звязана з правядзеннем у краіне Года беларускай жанчыны і падкрэслівае значную ролю жанчыны ў культуры, мастацтве і грамадскім жыцці.

Крыніца: @kultinfa, фота з архіва газеты «Пастаўскi край»