“З Тройцаю ў лета”!
31.05.2026 г. у аграгарадку Люсiна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці адбылося раённае свята фальклорнага мастацтва “З Тройцаю ў лета”!
Удзел у свяце прынялі калектывы з Ганцавіцкага, Лунінецкага, Баранавіцкага раёнаў і горада Баранавічы.
Конкурс “Траецкі кірмаш” сабраў на пляцоўцы сапраўдных аматараў фальклору, якія дэманстравалі элементы траецкага абрадавага дзеяння: казкі, паданні, легенды, карагоды, мясцовыя песні, перанятыя ад сваіх продкаў.
На працягу ўсяго свята запрашалі пляцоўкi: “Народная кухня”, выставы майстроў народнай творчасці “Жывая нітка традыцый”, “Этнадыскатэка”.
Свята “З Тройцаю ў лета” ў Люсіна паказала, што народная культура жыве і перадаецца ад старэйшага пакалення да моладзі.
Крыніца: ГУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”