
Занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору " Панямоння жыватворныя крыніцы" пераязджае ў гістарычны Навагрудак.
Паспейце ацаніць і атрымаць асалоду ад непаўторнага народнага скарбу.
У г.Навагрудак з’едуцца самыя таленавітыя выканаўцы фальклорнага мастацтва з Навагрудскага, Карэліцкага, Іўеўскага, Зэльвенскага і Дзятлаўскага раёнаў Гродзенскай вобласці: спеўнага, танцавальнага, інструментальнага жанраў, каб радаваць і здзіўляць вас сваёй творчасцю!
Мы ўпэўнены, што конкурсныя выкананні прынясуць вам бадзёры настрой і незабыўныя ўражанні.
Сустракаемся на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы на плошчы г.Навагрудка а 17 гадзіне.
t.me/kulturagrodno