
Свята кадрылі «Па сцежках спадчыны» (аг. Вялікія Азёркі, Мастоўскі раён)
Вядома, што Гродзеншчына славіцца разнастайнасцю і ўнікальнасцю сваіх кадрыляў: Бердаўскай, Жукоўскай, Загорскай, Котчынскай, Лядкоўскай, Тудароўскай, Погірскай і інш. Гродзенскія кадрылі настолькі ўнікальныя, што іх па праву можна назваць скарбам народнай культуры беларускага народа.
Запрашаем усіх жадаючых навучыцца «Котчынскай кадрылі» - культурнаму брэнду Мастоўскага раёна, уключанаму ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Спакон веку танцавалі яе на самых галоўных сельскіх урачыстасцях. Мясцовыя жыхары захавалі гэтую традыцыю і цяпер з вялікім энтузіязмам выконваюць «Котчынскую кадрылю» на розных святах і фестывалях! Вось і ў траўні праводзіцца жывое танцавальная свята кадрылі, які гарантуе пазітыўны настрой дзякуючы разнастайнасці танцаў, багаццю творчасці, гульняў і песням. Тут навучаць не толькі кадрылі, але і іншым народным бытавым танцам пад жывы акампанемент! Прыязджайце, будзе вельмі танцавальна!
ВАС чакае:
Адкрыццё тыдня традыцыйнай культуры;
“Котчынская кадрыля” ў выкананні дзіцячай фальклорнай групы “Крынічка”;
“Місцішчынская кадрыля” ў выкананні народнага ансамбля песні і танца “Свіцязь” Навагрудскага раённага цэнтра культуры;
“Дэмбраўская кадрыля” ў выкананні ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка” аддзела культуры і адпачынку “Дэмбраўскі сельскі дом фальклору”;
“Грабаўская кадрыля” ў выкананні ўзорнага танцавальнага ансамбля “Зальвяначка”;
“Танцы Міншчыны” ў выкананні фальклорнага клуба “Мінская кадрыля”;
Выступленне фальклорнай групы “Рэчанька” з аг. Гудзевічы;
Гульнёвая праграма “Гульні Сымоніхі і Лявоніхі»;
Майстар-клас па кадрылям “Танцуй, як нашы продкі”;
Кадрыль сяброўства «Танцуюць усе!»;
Атракцыёны, гандлёвыя рады.
Чакаем вас на самым танцавальным свяце Гродзеншчыны!
Тэл. +375 15 15 6 31 22 ; +375 15 15 6 44 94
https://mosty.gov.by