Завершаны 1 этап рэстаўрацыі Крэўскага замка
29 кастрычніка 2025 г. адбылася афіцыйная здача 1-а этапу кансервацыі з рэстаўрацыяй Крэўскага замка
У інтэрв’ю тэлеканалу АНТ вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч распавёў пра археалагічныя адкрыцці гэтага сезону на Крэўскім замку – ускрыццё Трэцяй вежы і выяўленне слядоў Трэцяй брамы.
У сувязі з паспяховымі рэстаўрацыйна-будаўнічымі працамі на замку, а таксам ростам цікавасці да Крэўскага замка грамадскасці і турыстаў, востра паўстае пытанне музея ў замку. Па прапанове даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі і архітэктараў-праектантаў Праектнага філіяла ААТ “Белрэстаўрацыя”, Міністэрства культуры падтрымала ідэю стварэння музейнай экспазіцыі ў шэрагу адноўленых мураваных пабудоў, што знаходзіліся ўздоўж паўднёва-ўсходняй сцяны замка. Але спачатку гэтыя падмуркі трэба ўскрыць!
Гэтая адказная праца таксама кладзецца на плечы даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
t.me/iinanb