
Жніўныя песні – адны з самых старажытных і экспрэсіўных у беларускім фальклоры.
Жніўным песням сярод песень народнага гаспадарчага календара належыць асабліва значнае месца. Гэта песні самай гарачай пары ў гаспадарцы земляроба. Яны суправаджалі працу ў полі, меладычна і паэтычна ўвасаблялі перажыванні, звязаныя з ёй, а таксама перадавалі радасць ад атрыманага ўраджаю.
Распаўсюджанасць жніўных песень, іх змястоўнасць і эстэтычнае багацце ў значнай меры тлумачацца тым, што гэта песнятворчасць суправаджала асабліва адказную пару ў жыцці земляроба – збор ураджаю жыта – асноўнай хлебнай культуры ў Беларусі. Ад яго ўраджаю залежалі дабрабыт сям’і, пэўная ўстойлівасць у жыцці і надзея на будучыню.
Адны з самых яркіх прыкладаў жніўных песень – менавіта Гомельскае Палессе.
16 ліпеня мы запрашаем вас на сустрэчу з фалькларысткай і музыказнаўцай Ірынай Глушэц, адной з лепшых фальклорных спявачак Беларусі, спецыялістам па традыцыйнай культуры, музычным фальклоры Гомельшчыны. Падчас сустрэчы вы не толькі дазнаецеся пра гэты пласт культуры Усходняга Палесся, але і пачуецце песні, якія спявалі падчас жніва і якія з’яўляюцца самымі складанымі ў выкананні.
Пачатак - 18.00.
Музей "Палеская веда" (г. Мозыр, Гомельская вобл., вул. Камсамольская, 15)
Кошт уваходу - па квітку музея, 4 руб.
Рэгістрацыя:
Тэлефон: 8 (0236) 25-82-83, 25-83-62
@mozyr_muzeum