зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Жывая Спадчына зямлі Лідскай

28 чэрвеня ў аграгарадку Ваверка адбудзецца яркае і душэўнае свята, прысвечанае багатым традыцыям нашай зямлі — “Жывая спадчына зямлі Лідскай”

Гэта будзе сапраўднае пагружэнне ў беларускую культуру, дзе ажывуць старадаўнія рамёствы і традыцыі Панямоння. 

Госці свята змогуць пазнаёміцца з:

 белаўзорыстым ткацтвам Панямоння — тонкім мастацтвам узораў і нітак, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне,

беларускім мастацтвам выцінанкі — ажурнымі папяровымі кампазіцыямі,

саломапляценнем — цёплым і сонечным рамяством з прыродных матэрыялаў, 

традыцыйнымі стравамі з таркаванай бульбы — сытнымі і сапраўды хатнімі смакамі.

Атмасфера свята абяцае быць бадзёрай па-сапраўднаму традыцыйнай: з песнямі, майстар-класамі, сустрэчамі з рамеснікамі і жывой культурай, якую хочацца захоўваць і перадаваць далей.

Запрашаем усіх дакрануцца да жывой гісторыі і адчуць дух беларускай спадчыны ў сэрцы Панямоння! 

Крыніца: Дзяржаўная ўстанова "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"