Шыфр
712Г000080
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, вул. Кірылы і Мяфодзія, 3
Датаванне
1642 г. - 1687 г.
Стыль
Барока
Апісанне
Кляштарны комплекс складаецца з былога касцёла, у цяперашні час Свята-Духаўскі кафедральны сабор), жылога кляштарнага корпуса і флігеля.
Царква ўяўляе сабой прамавугольную ў плане трохнефавую шасціслуповую двухвежавую базіліку з трохграннай апсідай і прыбудаванымі сіметрычна з двух бакоў прамавугольнымі ў плане сакрысціямі. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад тонкапрафіляванымі карнізнымі цягамі падзенены на 3 ярусы. Трэці ярус фарміруюць 2 бакавыя вежы, завершаныя складанымі барочнымі купаламі, і фігурны шчыт паміж імі, запоўнены выявай з мазаікі. Ярусы вежаў раскрапаваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі, паўцыркульнымі нішамі і лучковымі праёмамі. У інтэр'еры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, бакавыя - крыжовымі.
Жылы корпус -- двухпавярховы (часткова ў сувязі з паніжэннем рэльефа трохпавярховы) П-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Прымыкае да кафедральнага сабора, утвараючы ўнутраны дворык. На паўднёва-ўсходнім фасадзе маюцца два бакавыя рызаліты. Фасады вырашаны плоскасна, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Па перыметры будынка праходзіць карніз. Дэкаратыўныя элементы аздаблення фасадаў не захаваліся.