зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы: палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты парку

Шыфр

112Г000480

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Нача, с/с Нацкі

Датаванне

1810-1815 гг.

Стыль

Класіцызм з рысамі рамантызму

Апісанне

Ансамбль у в. Нача - унікальны помнік палацава-паркавага мастацтва. 

Палац, які існаваў да 1905 г. у нязменным выглядзе, быў узведзены ў 1810-1815 гг. Міхаілам Чарноцкім, сынам Ксаверыя. У 1905-1910 гг. паводле праекта архітэктара А. Крыжаноўскага быў значна перабудаваны і пашыраны.

Ансамбль сядзібы мае рэгулярную планіроўку з мураваным палацам у цэнтры. За палацам разбіты пейзажны парк, злучаны з садам і з захаду абмежаваны вадаёмам. Адасоблена з усходняга боку стаяць гаспадарчыя пабудовы.

Палац утрымліваецца ў добрым стане, парк таксама ў асноўным захаваў кампазіцыйную форму. У парку растуць ліпы, ясені, клёны, вязы. Групы дрэў і асобныя дрэвы (салітэры) спалучаюцца з невялікімі палянамі. У 2-й палове XIX ст. у парку з'явіліся экзатычныя дрэвы. Паступова ён набываў рысы натуралістычнага парку.

У Начы захаваліся рэшткі сонечнага гадзінніка і вельмі рэдкія для Беларусі віды раслін. Старэйшы ў рэспубліцы экзэмпляр арэха чорнага дасягае ў вышыню 25 м пры дыяметры ствала 81 см. Расце таксама конскі каштан васьмітычынкавы з Паўночнай Амерыкі. Раней на парадным фасадзе вілася адна з найпрыгажэйшых ліян з усходняга Кітая - вістэрыя кітайская.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Комплекс былой сядзібы: гаспадарчыя пабудовы
Комплекс былой сядзібы: гаспадарчыя пабудовы
Комплекс былой сядзібы: палац
Комплекс былой сядзібы: палац
Комплекс былой сядзібы: флігель
Комплекс былой сядзібы: флігель
Комплекс былой сядзібы: фрагменты парку
Комплекс былой сядзібы: фрагменты парку