Шыфр
112Г000473
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Грушаўка, с/с Нацкі
Датаванне
пач. XIX ст.
Стыль
Класіцызм з рысамі рамантызму
Апісанне
Мёнтак Грушаўка з сярэдзіны XVIII ст. належаў роду Рэйтанаў.
Да канца XIX ст. у сядзібе стаяў мураваны палац, пабудаваны ў строгіх формах архітэктуры класіцызму падчас жыцця і дзейнасці Тадэвуша Рэйтана. Відаць, менавіта ён увекавечаны на малюнку Н. Орды.
Драўляны аднапавярховы палац быў пабудаваны Юзафам Рэйтанам у кан. ХІХ ст. У цэнтры і па баках фасада будынак вылучаны мансарднымі паверхамі, на якія вялі вінтавыя лесвіцы. Галоўны ўваход аформлены ганкам з тэрасай. Высокі падмурак палаца меў па баках мураваныя ганкі, у форме якіх можна заўважыць элементы стылю мадэрн. Інтэр'еры пакояў былі ўпрыгожаны паркетнай падлогай, кафлянымі печамі, разбёнай мэбляй. Галоўным фасадам палац арыентаваўся ў парк. У парку мелася аранжарэя . За палацам быў агарод. Непадалёк ад маёнтка Юзаф Рэйтан пабудаваў капліцу, у склепе пад якой перазахаваў рэшткі сваіх продкаў.