Шыфр
413Г000296
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Жамыслаўль, с/с Суботніцкі
Датаванне
1860 - 1870 гг.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Сядзіба размешчана на высокай левай тэрасе р. Гаўя ў 1870-я гады. У цэнтры знаходзіцца палац. Перад ім -- вялікі парадны двор, да якога па восі палаца вядзе кароткая (80 м), але шырокая (10 м) алея з двух радоў ліпы. Парадны двор фланкіруюць з заходняга і ўсходняга бакоў два двухпавярховыя флігелі. З поўдня алею замыкае мураваная альтанка са скульптурай Маці Божай. Зараз палацавы комплекс знаходзіцца у прыватнай уласнасці. Палац моцна пашкоджаны пажарам у 2012 годзе. Зараз закансерваваны (устаноўлены часовы дах).