23-25 ліпеня ў г.Глыбокае адбудзецца пленэр па маляванцы "Райскі сад"
Мерапрыемства пройдзе ў рамках Міжнароднага свята "Вішнёвы фестываль"
У наведвальнікаў будзе магчымасць пабачыць майстар-класы па роспісе маляваных дываноў
23БК000082.
25 ліпеня 2026 года на Цэнтральнай плошчы горада Глыбокае адбудзецца бліц-выстава калекцый хатніх вырабаў майстроў і вырабаў, якія былі створаны падчас пленэра.
Запрашаем усіх аматараў аўтэнтычнага беларускага мастацтва пагрузіцца ў атмасферу народнай творчасці пад адкрытым небам.
Мерапрыемства аб'ядноўвае прафесійных майстроў, мастакоў-аматараў і мастакоў-пачаткоўцаў, якія жадаюць асвоіць унікальную тэхніку наіўнага мастацтва ў маляўнічых мясцінах Віцебскага Паазер'я, дзе жыў і тварыў легендарны мастак Язэп Драздовіч.
Крыніца: omcnt_vitebsk