зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

29 мая Веткаўскі раён запрашае далучыцца да правядзення абраду “Ваджэнне і пахаванне стралы”

Абрад праводзіцца на саракавы дзень пасля Вялікадня, у чацвер, у дзень праваслаўнага свята Ушэсце Гасподняга. Абрад сыходзіць у глыб стагоддзяў, і мае паганскія карані. Жыхары вёсак, у якіх праходзіць абрад і сёння вераць, што рытуальнымі дзеяннямі – песнямі, карагодамі, катаннем у полі, «Пахаваннем стралы» ў зямлю (любы металічны прадмет, прынесены з сабой), яны аберагаюць свой населены пункт ад пажараў, звязаных з ударам маланкі, а гэтак жа просяць багаты ўраджай, моцнае здароўе для людзей і хатняй жывёлы.

Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы” з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю 33АК000003  і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.