
Ваенныя ліхалецці мінулага прыносілі цяжкія выпрабаванні жыхарам нашай краіны.
Смерці і разбурэнні прыходзілі раптоўна і назаўжды заставаліся ў памяці кожнага. Звыклае вясковае жыццё абрывалася. Зямля напаўнялася страхам і чужым болем, з усіх бакоў гучалі жалобныя рэкруцкія песні, жанчыны збіралі сваіх сыноў і мужоў у доўгі шлях…
9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту можна далучыцца да мерапрыемства ў памяць пра тых, хто напрацягу стагоддзяў мужна абараняў сваю зямлю.
Вас чакае:
- Рэканструкцыя абрада “Провады ў войска”;
- Рэкруцкія песні;
- Расповед пра абракальныя традыцыі абароны вёскі;
- Выстава “Музей на кадрах ваенных кінастужак”;
- Караоке ваенных песень;
- Прагляд ваеннага фільма;
- Кінаквіз;
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 12,50 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,50 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
- Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, 150, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
https://etna.by