На круглым стале ў Брэсце расказалі пра падрыхтоўку транснацыянальнай намінацыі "Мемарыялы героям Вялікай Айчыннай вайны: Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган"
5-6 лістапада ў Мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" адбыўся круглы стол "Спадчына Вялікай Айчыннай вайны: мемарыялізацыя і музеефікацыя"
У мерапрыемстве ўзяла ўдзел Уладзіслава Радзівонава, навуковы супрацоўнік-намеснік кіраўніка аддзела сусветнай спадчыны і міжнароднага супрацоўніцтва Расійскага навукова-даследчага інстытута культурнай і прыроднай спадчыны імя Д. С. Ліхачова. Мерапрыемства аб'яднала экспертаў, гісторыкаў і музейных работнікаў для абмеркавання актуальных пытанняў захавання гістарычнай памяці, мемарыялізацыі і музеефікацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны. Уладзіслава Радзівонава падзялілася вопытам падрыхтоўкі серыйнай транснацыянальнай намінацыі "Мемарыялы героям Вялікай Айчыннай вайны: Брэсцкая крэпасць і Мамаеў курган".
Праца над намінацыяй вядзецца з 2023 года. У 2024 годзе аб'ект быў унесены ў Папярэднія спісы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У чэрвені 2026 года быў падпісаны Мемарандум паміж Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве па асобных пытаннях фарміравання спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У верасні бягучага года сумесная англамоўная заяўка на Папярэднюю ацэнку была пададзена Рэспублікай Беларусь у Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (ЦСС). У сваім выступе Уладзіслава Радзівонава таксама распавяла пра наступныя этапы працы над намінацыяй.
У 2027-2028 гг. плануецца распрацоўка намінацыйнага дасье і падача ў ЦСС да лютага 2029 года.
Крыніца: https://heritage-institute.ru/