Абракання: абрад, які адводзіць бяду
14 лістапада 2026 года, з 15:00 да 16:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на рэканструкцыю старажытнага абрада «Абракання».
Галоўны прадмет абрада — абракальныя тканіны. Іх рабілі ў крызісныя часы, і яны выконвалі ролю ахвяравальных дароў. Верылі, што такая тканіна здольная адводзіць бяду і засцерагаць ад няшчасцяў. Падчас рытуала людзі з малітвамі абыходзілі вёску, а рушнікі з такой тканіны прывязвалі да прыдарожных крыжоў. Імі таксама ўпрыгожвалі абраз, дзякуючы святому ці святой.
Вас чакае:
- рэканструкцыя абрада «Абракання»;
- расповед пра абрад і абракальныя тканіны;
- майстар-класы па выраблі «паясоў» і «лялек-матанак».
За дадатковую плату можна набыць сувеніры ад народных майстроў і наведаць «Беларускую карчму» на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- дарослыя — 16 руб.;
- студэнты (са студэнцкім білетам) — 8 руб.;
- школьнікі і навучэнцы прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі — 8 руб.;
- дзеці дашкольнага ўзросту — бясплатна.