Абрад “Тры каралі” правялі на Лідчыне
Абыход двароў калядоўшчыкамі, песні і пачастункі: адроджаны абрад калядавання «Тры Каралі» радуе жыхароў Лідчыны!
У 2024 годзе гэтая традыцыя набыла статус гісторыка-культурнай каштоўнасці — Традыцыі свята “Тры каралі”(43БЛ000180) .
Святочны абыход двароў, дзе калядоўшчыкі ў ролі трох каралёў (Гаспара, Мельхіёра і Бальтазара) радуюць гаспадароў віншаваннямі і каляднымі песнямі, прайшоў у вёсцы Болцішкі, вёсцы Стыгане, аграгарадку Трабы і іншых населеных пунктах раёна і вобласці.
Кожны з каралёў-гэта сімвал тых, хто прынёс дары нованароджанаму Ісусу. Гэтая традыцыя, на жаль, амаль знікла ў канцы XX стагоддзя, аднак дзякуючы намаганням работнікаў культурных устаноў і актыўным жыхарам Лідскага раёна, яна адрадзілася і стала любімым святам для многіх! З кожным годам традыцыя набірае папулярнасць сярод моладзі, і гэта асабліва радуе, бо культура і памяць пра нашы карані павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне.
Важна, што жыхары радасна сустракаюць "Тры каралі", частуюць іх і дзеляцца ўспамінамі пра святы свайго дзяцінства.
Давайце працягваць падтрымліваць і берагчы нашы традыцыі!
t.me/Lida_regional