зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

У Адэльску выберуць лепшага млынара і самы смачны каравай Гродзеншчыны

15 лістапада аграгарадок Адэльск Гродзенскага раёна прыме брэндавае свята "Свята млынароў". Сюды з'едуцца пекары, каравайніцы і млынары — захавальнікі хлебных традыцый Гродзеншчыны.

Што чакае гасцей? 

Дзень пачнецца з шэсця мельнікаў, каравайніц і аматарскіх творчых калектываў. Удзельнікі пройдуць “Шляхам духмяных традыцый” па цэнтральнай вуліцы да мясцовага цэнтра культуры і народнай творчасці. Галоўнай інтрыгай стане конкурс "Лепшы мельнік Гродзеншчыны". На прэзентацыйнай пляцоўцы майстры-мельнікі, якія захоўваюць старадаўнія традыцыі, паспаборнічаюць у незвычайных выпрабаваннях: "Хто парве пілу?", “Курыныя забегі”, “Млынавы варштат: перакаці жорны” і “Млынавы рывок”.

Самай смачнай падзеяй дня абяцае стаць дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні Адэльска. Завяршыць трапезу можна будзе ў "Копцеўскай чаёўне", дзе прапануюць карысныя травяныя напоі.

Рамёствы, музыка і караваі. 

 На адкрытай пляцоўцы разгорнецца музей "Жывая даўніна". Свае работы прадставяць майстры аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў. Тым, хто цікавіцца музыкай, прапануюць экскурсію ў музейны пакой Мар'яна Скрамблевіча - народнага майстра Рэспублікі Беларусь. Ён стварае незвычайныя драўляныя музычныя інструменты. Творчасць майстра Мар'яна Скрамблевіча з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэсрублікі Беларусь.

У Цэнтры культуры і народнай творчасці пакажуць элементы нематэрыяльнай спадчыны, якія захоўваюць раёны Гродзенскай вобласці. Там жа пройдзе абласны конкурс-выстава "Каравайны карагод": майстры прадставяць караваі і традыцыйную выпечку.

Выступяць вядомыя ў рэгіёне артысты: Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны гурт “Жывіца”, музычны тэатр “Рада” і кавер-гурт "Джэм".

Крыніца: https://newgrodno.by/