
Майстэрства і мастацтва цесна пераплялісь у адным невялічкім, але такім значным беларускім феномене як Батлейка. Народны тэатр, які паказваў знакамітыя падзеі ў далёкім Бэтлееме, падымаў вострыя сацыяльныя пытанні, падфарбоўваючы ўсё гэта непасрэдым, месцамі жорсткім народным гумарам. Майстэрства батлейшчыкаў як актораў, рэжысёраў і вырабнікоў лялек бясспрэчна і знайшло свой адбітак на старонках беларускай гісторыі, пачынаючы з XVI стагоддзя.
Беларускі скансэн запрашае ўсіх жадаючых на апошні калядны паказ лялечнага тэатру Батлейка.
Вас чакае:
- Паказ народнага спектаклю на рэлігійную тэму “Цар Ірад” ;
- Паказ побытавых сатырычных інтэрмедый;
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 12,5 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,5 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,5 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.
https://etna.by