Святочная праграма распачнецца з 10.00 7 верасня 2024 у парку Жылібера.
Гасцей чакае насычаная конкурсная праграма-прэзентацыя;
выставаўкі-прэзентацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
танцавальны падворак і майстар-класы па навучанні побытавым танцам: “Спадарыня кадрыля”, полька, кракавяк, падыспань, карапэт (лысы), ночка, танец “На рэчаньку”, полька з выкрунтасамі, вальс і шмат іншых;
“Кухня з водарам традыцый” - прэзентацыя традыцыйных беларускіх страў.