зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Дзятлаўшчына запрашае далучыцца да святкавання абрада "Юр'я"

Усе жадаючыя 5 мая змогуць далучыцца да ўнікальнага абраду «Юр'я» у 14:00 гадзін в. Ахонава, 17:00 п. Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці

Старадаўняе земляробчае свята ў гонар заступніка сялянскай нівы і хатніх жывёл Святога Юрыя жыхары в. Ахонава Дзятлаўскага раёна святкуюць спрадвеку і шануюць як «Другі Вялікдзень». Рыхтуюцца да яго загадзя.

5 траўня 2025г. усе жадаючыя змогуць далучыцца да яркага і вясёлага святкавання.

Удзельнікі мерапрыемства разам з народным фальклорным калектывам пройдуць па вёсцы, спыняючыся ля крыжоў, каб у абрадавых песнях папрасіць у Святога Юрыя заступніцтва, багатага ўраджаю, добрага надвор'я, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Лакальная асаблівасць свята-традыцыйны абыход маладых, якія павянчаліся (заключылі шлюб) на працягу года. 

https://kultdyatlovo.by