22 снежня 2022 адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі твораў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна (г. Мінск, вул. Гікала, 4). Уключна па 17 студзеня 2023 г. для наведвальнікаў там будуць прадстаўлены творы народных мастакоў прысвечаныя зімовым святам:
- мастацкая апрацоўка драўніны,
- пляценне з прыродных матэрыялаў,
- вышыўка,
- ткацтва,
- выцінанка і інш.
Выставу можна наведаць з серады па нядзелю з 11:00 да 19:00.