зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мастоўскі раён запрашае на Гудзевіцкі тэкстыльны фэст!

"Гудзевіцкі тэкстыльны фэст" збярэ гасцей 15 чэрвеня а 14-й гадзіне ў аграгарадку Гудзевічы Мастоўскага раёна

Свята ў Гудзевічах праводзіцца з мэтай захавання і папулярызацыі ўнікальнай традыцыйнай тэхналогіі ткацтва падвойных дываноў, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

 ВАС чакае:

— прэзентацыя ручніка Гродзенскай вобласці «Плыве па вёсцы прыгажосць»;

— канцэрт «Водар Гудзевіцкага бэзу», прысвечаны 485-гадоваму юбілею вёскі Гудзевічы;

— выступленні аматарскіх творчых калектываў Мастоўскага раёна;

— маладзёжная дыска-праграма «На музыкальной волне лета»;

— летняя школа «Майстэрства падвойнага ткацтва»;

— выстава тэкстыльных вырабаў пад адкрытым небам;

— рэтра-фотаатэлье «Времён связующая нить»;

— стол яднання і сяброўства «Смачна есці»;

— анімацыйная праграма «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць»;

— майстар-класы па ткацтву ад носьбітаў і пераемнікаў традыцый;

— праца атракцыёнаў, святочны гандаль і многае іншае.

Чакаем вас на самым тэкстыльным свяце Мастоўшчыны!

Падчас фэсту будзе праводзіцца фота-інста-конкурс на лепшы арыгінальны фотаздымак на свяце.