
«Клёцкі з “душамі”» – адметная рэгіянальная страва, якая ўжо стала кулінарным брэндам Віцебшчыны, пазнавальным па сваіх смакавых і эстэтычных якасцях.
З 2017 года элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Традыцыйная страва “Клёцкі з “душамі” Віцебскай вобласці” унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Клёцкі з “душамі” з’яўляюцца традыцыйнай стравай усіх жыхароў заходняй тэрыторыі Віцебскай вобласці – Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Лепельскага, Міёрскага, Пастаўскага, Ушацкага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў.
Клёцкі бытуюць як у гарадскім, так і ў вясковым асяроддзі, а гатуюць іх і старэйшае, і малодшае пакаленне. У якасці рытуальнай стравы клёцкі гатуюцца на Дзяды, а таксама з’яўляюцца абавязковай стравай на жалобным памінальным стале. Але з цягам часу іх пачалі ўжываць больш шырока. Гатаваць клёцкі пачалі і ў буднія дні, але часцей у выхадныя, калі за сталом збіраецца ўся сям’я.
Практыка прыгатавання клёцак з “душамі” не перарывалася, што звязана з іх трывалым замацаваннем у мясцовай сістэме харчавання і дастаткова простай рэцэптурай, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне ў сем’ях, паўсюдна выкарыстоўваецца ў пунктах грамадскага харчавання.
Вас чакае:
- Гульнявая праграма;
- Выстава-продаж клёцак;
- Майстар-клас па прыгатаванню дранікаў;
За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 14 руб.;
- студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 7 руб.;
- для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 7 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
- На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, 1026.
Па матэрыялах сайтаў https://etna.by і https://heritage.gov.by