У снежні 2019 года "Юраўскі карагод" увайшоў у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Рашэнне надаць элементу ад Беларусі статус каштоўнасці сусветнага значэння, якая мае патрэбу ў асаблівай абароне, зацвердзілі на 14-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Багаце (Калумбія).
Мерапрыемствы па папулярызацыі элемента "Вясновы абрад" Юраўскі карагод" у в. Пагост Жыткавіцкага раёна: фотавыстава храналогіі правядзення абраду "Юраўскі карагод"; вечары-сустрэчы з носьбітамі фальклору.
Асноўныя носьбіты элемента – удзельнікі народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву "Міжрэчча" філіяла "Пагосцкі клуб-бібліятэка" ДУК "Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва". Калектыў удзельнічае ў мерапрыемствах горада і раёна, садзейнічае зберажэнню, развіццю і перадачы народных традыцый нашчадкам, сведчанне пераемнасці – папаўненне калектыву моладдзю.
Наладжана супрацоўніцтва з аддзелам турызму ААТ "Тураўшчына" – для турыстаў арганізуюцца тэатралізаваныя інтэрактыўныя пастаноўкі на аснове народных абрадаў ("Шчадрэц", "Хрэсьбіны", "Вясёлка", "Гу, вясна").

У мэтах рэалізацыі плана па падтрымцы супольнасці носьбітаў абраду "Юраўскі карагод" праведзены наступныя мерапрыемствы:
- 1 студзеня 2023 года ў памяшканні філіяла "Пагосцкі клуб-бібліятэка" адбылася выстава з майстар-класам "Пагосцкія абярэгі". Удзельнікі майстар класа выраблялі фартухі чырвонага і зялёнага колеру для сувенірных грабелек - аднаго з атрыбутаў вясновага абраду “Юраўскі карагод";
- 12 студзеня 2023 года арганізавана выстава-прэзентацыя абраду "Юраўскі карагод" у рамках навукова-практычнага семінара "Нематэрыяльная культурная спадчына ў сістэме фармальнай і нефармальнай адукацыі" ў г. Жыткавічы;
- 14 студзеня 2023 года адбылася сустрэча носьбітаў фальклору з удзельнікамі фальклорнага тэатра "Кудесы" з г. Вялікі Ноўгарад, Расійская Федэрацыя;
- 16 сакавіка 2023 года фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча" прыняў удзел у здымках тэлеперадачы "Наперад у мінулае";
- 30 сакавіка 2023 года народны калектыў аматарскай творчасці "Вечарына" і народны фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча" арганізавалі сустрэчу навучэнцаў ДУА "Азяранская сярэдняя школа", жыхароў в. Пагост і суседніх вёсак з носьбітамі фальклору Панчэней К.А. і Панчэней Ю.Н.
- 20 красавіка 2023 года Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча" прыняў удзел у здымках тэлеканала "Мір" з вясновымі карагоднымі песнямі;
- 22 красавіка 2023 года Саскевіч Ангеліна, удзельніца аматарскага аб'яднання краязнаўцаў "Пагашчаначка" філіяла "Пагосцкі клуб-бібліятэка", з легендай, запісанай ад носьбіта фальклору Панчэні К.А., прыняла ўдзел у адкрытым свяце народных традыцый "Крыніцы-Фэст" у г. Калінкавічы, па выніках якога ўзнагароджана дыпломам лаўрэата ў намінацыі "Творы народнай прозы";
- 6 мая 2023 года праведзены вясновы абрад "Юраўскі карагод", напярэдадні адбыўся майстар клас для ўсіх жадаючых "Вянок з барвінка";
- 19 мая 2023 года носьбіты фальклору Панчэня К.А. і Торчык І.Т. прынялі ўдзел у III Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі (г. Мінск).
Інфармацыя прадастаўлена Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкамаПапулярызацыя элемента праводзіцца ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі” - тэматычная група "Культура Жыткаўшчыны" вядзецца супрацоўнікамі ДУК "Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва".