У сувязі са святкаваннем 20-й гадавіны Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА у Магілёўскай вобласці адбыліся наступныя мерапрыемствы:
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Мінулае i сучаснасць» праведзена 31 сакавіка ў анлайн-фармаце ў рамках Міжнароднай творчай лабараторыі «Захаванне народнай культуры ў сучасным грамадстве – асноўная задача работы рэгіянальных цэнтраў народнай творчасці». У канферэнцыі ўзялі ўдзел дзяржаўная аўтаномная ўстанова культуры “Бранскі абласны метадычны цэнтр “Народная творчасць”, установа культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы” і ўстанова “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці".
Абласны семінар-практыкум «Актуальныя пытанні развіцця гісторыка-культурнай спадчыны» прайшоў 28 красавіка на базе ўстановы культуры «Жыліцкі гістарычны комплекс-музей». Адной з асноўных мэт семінара з'яўлялася актуалізацыя і актывізацыя работы па папулярызацыі аб'ектаў спадчыны і ўключэнню іх у сучаснае жыццё грамадства. Для ўдзелу былі запрошаны вядучыя эксперты, спецыялісты Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў». У рабоце семінара было задзейнічана больш за 70 чалавек: кіраўнікі структурных падраздзяленняў гар -, райвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, кіраўнікі клубных устаноў і музеяў. Таксама ў рамках мерапрыемства адбылася выстава "Нематэрыяльная спадчына Падняпроўя", дзе былі прадстаўлены ўсе элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Магілёўскай вобласці, праведзены майстар-класы.
VIII рэгіянальнае свята-конкурс “Свята лялькі" прайшоў 17 чэрвеня ў г. Круглае. У рамках асноўнай праграмы мерапрыемстваў свята была арганізавана тэматычная пляцоўка, прысвечаная творчасці майстроў па тэхналогіі вырабу драўляных музычных народных інструментаў.
Х міжрэгіянальнае свята-конкурс "Зялёныя святкі" адбыўся 4 чэрвеня на крыніцы «Байкава» Чавускага раёна, у якім прынялі ўдзел 17 творчых калектываў з Бялыніцкага, Дрыбінскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Магілёўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага і Чэрыкаўскага раёнаў. У рамках свята былі арганізаваны выставы, конкурсы мясцовых рэгіянальных карагодаў, рэгіянальных святочных траецкіх спеваў, эпізодаў рэгіянальнага абраду «Кумленне», традыцыйных пачастункаў.
Інфармацыя прадастаўлена упраўленнем культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Выкарыстаны фотаматэрыялы з сайта Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы https://mogomc.by