15 - 17 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Культавыя помнікі Беларусі-намінанты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: вывучэнне, ацэнка, прасоўванне".

Удзельнікі канферэнцыі - прадстаўнікі Міністэрства культуры, Гродзенскага, Віцебскага аблвыканкамаў, міжнародныя эксперты, Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, гісторыкі і краязнаўцы - сустрэліся, каб выпрацаваць стратэгію ўнясення ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Каложскай царквы ў г.Гродна і цэркваў абарончага тыпу ў в. Сынкавічы, в. Мураванцы і аг. Камаі.
* Пачалася канферэнцыя з наведвання храма Святога Архангела Міхаіла ў в. Сынкавічы.