зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Падведзены вынікі онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра традыцый»

Конкурс прысвечаны году якасці і 85-годдзю дзяржаўнай установы «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці».

Тэматыка конкурса — «Нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны». Удзельнікі клубных фарміраванняў Мінскай вобласці ад 6 да 17 год на працягу некалькіх месяцаў стваралі жывапісныя і графічныя творы, абраўшы адзін з элементаў з Дзяржаўнага спіса нематэрыяльна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, які мае бытаванне ў Мінскай вобласці.

Атрымаліся цудоўныя творы, якія кажуць пра тое, што маладое пакаленне цікавіцца нацыянальнымі традыцыямі і будзе ашчадна іх захоўваць. Усяго на конкурс было прадстаўлена 46 прац, з якіх 10 твораў журы адзначыла прызавымі месцамі і тром удзельнікам прысудзіла спецыяльны прыз.